Узрывальнік з нямецкай міны… у сцяне будынка

Падчас правядзення рамонту будынка Целяханскай дзіцячай школы мастацтваў будаўнікі наткнуліся на незвычайную знаходку – узрывальнік з нямецкай міны, які знаходзіўся ў сцяне.
Работа была спынена, на месца выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу в/ч 7404 з Баранавічаў, якія вывезлі гэтую небяспечную рэч на палігон за вёскай Краглевічы і ліквідавалі.
Дарэчы, узрывальнік спрацаваў і ўзарваўся, і гэта сведчыць пра тое, што ён нёс пагрозу для жыцця. Кіраўнік школы мастацтваў Вадзім Галоўчык плануе запрасіць ва ўстанову спецыялістаў з металашукальнікам, каб больш дакладна абследаваць будынак, які быў узведзены ў 1933 годзе і які «памятае» гады акупацыі і змены ўлады.

Аляксандр ГОРБАЧ.