У жыхара в. Бабровічы, пакуль ён ляжаў у бальніцы, скралі авечак

Жыхар Бабровічаў, які вядзе гаспадарку, трымае жывёлу – коз і авечак – патрапіў ў лячэбную ўстанову. Паколькі мужчына пражывае адзін, то ажыццяўляць догляд за жывёлай папрасіў сваю цётку, якая перыядычна наведвалася да пляменніка. Але ў адно са сваіх наведванняў яна ўпэўнілася, што ў хляве хтосьці пагаспадарыў, бо не далічылася дзвюх авечак дый на зямлі былі сляды крыві.

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю.

У ходзе разбіральніцтваў нам удалося ўстанавіць, што дзвюх авечак зарэзаў і забраў мясцовы жыхар 1969 г. н., які нідзе не працуе, злоўжывае спіртнымі напоямі. Ён скарыстаўся адсутнасцю гаспадара, мяса планаваў прадаць. Дапамогу яму аказваў яшчэ адзін мясцовы мужчына.

Узбуджана крымінальная справа.

Аляксандр КІКУН, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.