Дзе ў Івацэвічах узяць лыжы напракат?

Каля 250 рублёў зарабіла на пракаце лыж установа СДЮШАР г. Івацэвічы. Любы жадаючы на працягу дня (з 9.00 да 21.00) можа наведацца на «Кляноўка-арэну», звярнуцца да адміністратара ўстановы і атрымаць на вызначаны час зімовы «аксесуар». Гадзіна пракату лыж каштуе 1 рубель 50 капеек, для жадаючых катацца непасрэдна на стадыёне арганізаваны малы – 400 метраў – і вялікі круг – 1 000 м.

– Некаторыя з ліку жадаючых пакатацца на лыжах бяруць іх з сабой на некалькі гадзін, каб пакатацца па ўласнай праграме – у лесе, на полі, – гаворыць Сяргей Васілевіч, дырэктар СДЮШАР
г. Івацэвічы. – Гэта вялікая радасць прай
сціся па некранутай снежнай цаліне, падыхаць сцюдзёным і чыстым лясным паветрам… Па вялікім рахунку ў нас два гады не было сапраўднай зімы, людзі засумавалі па лыжах. Запрашаем на пракат! Зіма сёлета радуе!

Аляксандр ГОРБАЧ,
Валерый МІСКЕВІЧ (фота).