Прадстаўлены новы афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Беларусі

Новы афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (president.gov.by) прадставіла прэс-служба беларускага лідара 9 лютага.
Структура сайта ў цэлым кардынальна перапрацавана. З’явіліся новыя старонкі і раздзелы. Сайт адаптаваны пад розныя ўстройствы, у прыватнасці пад смартфоны і планшэты.
Што датычыцца кантэнту і напаўнення сайта, традыцыйна ў яго аснове – інфармацыя аб бягучай дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На новым сайце сфарміраваны па-сапраўднаму ўнікальны архіў – важнейшыя падзеі з рабочага графіка кіраўніка дзяржавы, пачынаючы з 1994 года. Многія з размешчаных матэрыялаў раней не публікаваліся.
Тэхнічныя характарыстыкі сайта з гэтага часу даюць магчымасць арганізоўваць прамыя трансляцыі важнейшых мерапрыемстваў з удзелам Кіраўніка дзяржавы. Адно з найбольш яркіх абнаўленняў – раздзел «Прэзідэнт без гальштука», у якім сабраны самыя эксклюзіўныя матэрыялы.