Наш райаддзел Следчага камітэта – лепшы ў вобласці

Напрыканцы мінулага тыдня ў Брэсце ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці прайшла аператыўная нарада, на якой падведзены вынікі работы райаддзелаў за 2020 год. Мерапрыемства стала сапраўдным бенефісам для следчых Івацэвіцкага райаддзела.
Так, па выніках работы лепшым следчым падраздзяленнем вобласці стаў Івацэвіцкі райаддзел – заняў ганаровае 1 месца. Такое дасягненне ў апошні раз фіксавалася ў 2012 годзе. У намінацыі «Лепшы настаўнік» сярод 16 райаддзелаў Брэсцкай вобласці перамог наш старшы следчы Вадзім Жданюк, якому ўручаны Кубак і грашовая прэмія за якасную работу. У сваю чаргу Аляксандр Кавалевіч, які працаваў «пад наглядам» Вадзіма Жданюка, стаў лепшым маладым следчым Брэсцкай вобласці. Хаця працуе лейтэнант Кавалевіч адзін толькі год, але за гэты час ён скончыў вытворчасць 28 крымінальных спраў, якія накіраваны ў суд.
Віншуем!
Аляксандр ГОРБАЧ (фота з архіва райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь).