13 дэлегатаў ад Івацэвіцкага раёна прымалі ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе

Гэта прадстаўнікі дэпутацкага корпуса – іх восем, а таксама дэлегаты, вылучаныя грамадскімі аб’яднаннямі.

Дэлегацыя Івацэвіцкага раёна: Васілій Юзефовіч, галоўны ўрач УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ»; Вольга Гапонік, апрацоўшчык рыбы і морапрадуктаў рыбнага цэха філіяла Івацэвіцкага райспажаўтаварыства, шматдзетная маці ў адпачынку па доглядзе дзіцяці; Дзмітрый Бурчук, дырэктар ААТ «Мічурынск»; Людміла Кабанава, прыёмшчык заказаў Целяханскага Дома быту Івацэвіцкага РКБА; Ала Кабятка, аператар машыннага даення МТК «Вялікая Гаць» ААТ «Святая Воля»; Аляксандр Грыцук, старшыня райвыканкама; Вікенцій Койпаш, дырэктар ДЛГУ «Івацэвіцкі лясгас»; Людміла Ільянкова, намеснік генеральнага дырэктара ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ»; Марына Юрэвіч, начальнік камерцыйнага аддзела ААТ«Д-Эмбрэйс»; Вольга Канановіч, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Косаўская сярэдняя школа»; Галіна Панюк, старшыня Яглевіцкага сельвыканкама; Вера Амяляшчык, загадчыца Дабромысленскага ФАПа; Васілій Камяк, фермер ФГ «Коланск».
VI Усебеларускі народны сход прайшоў у Мінску 11-12 лютага. На ім былі абмяркаваны ключавыя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Асноўныя задачы форуму – ацэнка дзеянняў улады за мінулыя пяць гадоў, вызначэнне асноўных напрамкаў і параметраў развіцця дзяржавы на будучую пяцігодку, выпрацоўка плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны.
У форуме прынялі ўдзел 2700 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны, гэта дэлегаты і запрошаныя асобы.