Гутарка пра бяспеку

Івацэвіцкія выратавальнікі працягваюць праводзіць “ўрокі бяспекі” ва ўстановах адукацыі. Пра тое, як выклікаць дапамогу пры надзвычайнай сітуацыі, што рабіць, калі ў доме ўзнік пажар, чым небяспечныя гульні з агнём – аб усім гэтым вучні першага класа ДУА «Стайкаўская сярэдняя школа». даведаліся на прафілактычным занятку.

Як паказала апытанне, дзеці многае ведаюць пра асновы бяспекі жыццядзейнасці. Яны ўпэўнена называлі нумары тэлефонаў службы выратавання “101” і “112”, а таксама нумары хуткай дапамогі, міліцыі, газавай службы. Усе разам, адказваючы на пытанні работніка МНС, яны распавялі, што трэба паведаміць дыспетчару службы выратавання, а якая інфармацыя будзе лішняй. Хлопчыкі і дзяўчынкі  выразна ведаюць, чаму можа адбыцца пажар у доме ці кватэры.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памятныя падарункі ад МНС і зарадзіліся бадзёрым настроем!