20 лютага «Рысі» згуляюць супраць «Крэпасці»

20 лютага, у Лядовай арэне г. Івацэвічы пройдзе чарговы матч першынства аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце». Лідар лігі ХК «Рысі» з Івацэвічаў прыме ХК «Крэпасць» з Кобрына.

Пачатак гульні ў 19.00.

Наша каманда займае першае месца, атрымаўшы восем перамог запар, у «Крэпасці» – чатыры перамогі і чатыры паражэнні. Апошні матч першынства «Рысі» згуляюць 7 сакавіка, пасля чаго пачнецца серыя плэй-оф.