Як жыхар в. Даманава “пасябраваў” з дзвюма цыганкамі…

45-гадовы жыхар Даманава, назавём яго ўмоўна З., у адзін з дзён прыехаў у Івацэвічы на электрацягніку, каб пастрыгчыся. Мужчына купіў у райцэнтры спіртное, выпіў, адчуў сябе больш свабодна, пазнаёміўся на вакзале з дзвюма асобамі цыганскай народнасці – абедзве яны непаўналетнія, адна з іх ужо маладая маці і выхоўвае дзяцей.
Гэтыя дзяўчаты прыехалі ў Івацэвічы з Кобрынскага раёна, ім трэба было дабрацца да родзічаў у вёску Глінная Амяльнянскага сельсавета, але маршрутны аўтобус у той бок ужо пайшоў, таму яны не ведалі, чым заняцца. Тут падвярнуўся З., які тлумачыў абедзвюм, што паважае асоб цыганскай народнасці і жадае пачаставаць іх. З. купіў ім штосьці з ежы, сабе – гарэлку (разлічваўся банкаўскай плацежнай карткай), але так моцна ап’янеў, што пачаў драмаць на лаўцы на вакзале, але пры гэтым прасіў дзяўчат схадзіць і купіць яму бутэльку гарэлкі, аддаўшы ім картку.
Гарэлку дзяўчатам не прадалі, а адна з іх выкарыстоўвала картку на іншыя мэты «па поўнай праграме» – купляла прадукты, падгузкі, сокі… Прынес-
ла картку, паклала яе яму ў кішэню і звярнула ўвагу, што ў З. някепскі мабільнік у кішэні, – і забрала. Неверагодна, але неўстаноўлены мужчына, што праходзіў міма, дастаў з кішэні ў З. картку, схадзіў у «дзяжурны» магазін, купіў сабе бутэльку гарэлкі за 8 рублёў 2 капейкі, а картку прынёс і паклаў у кішэню соннага мужчыны…
З. прачнуўся толькі раніцай у Івацэвіцкай ЦРБ. Упэўніўся, што няма ні карткі, ні тэлефона. Звярнуўся ў праваахоўныя органы. Устаноўлены гэтыя гора-сяброўкі з Кобрынскага раёна, вядзецца работа па ўстанаўлен-
ні мужчыны, які купіў бутэльку гарэлкі, скарыстаўшыся чужой карткай.
Здаецца, самая простая справа – паехаць на электрычцы ў райцэнтр, каб пастрыгчыся, – прывяла да трох крымінальных эпізодаў.
Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.