Двое патлеткаў пашкодзілі жалезабетонны плот

Двое юнакоў з Івацэвічаў – аднаму 14, а другому 13 гадоў – у вячэрні час, калі рухаліся па вул. Чарткова, вырашылі пагарэзіць. Відаць, у хлопцаў было шмат сіл, бо сталі яны біць ажурны жалезабетонны плот на вышэйзгаданай вуліцы. Ужо было цёмна, яны спадзяваліся, што ніхто не заўважыць гэтых «геройскіх» учынкаў.
Але хлопцы, якія паспелі разбіць 11 пралётаў, жорстка памыліліся. Якраз міма праязджаў мужчына, жыхар Івацэвічаў, які выскачыў з машыны, змог устанавіць імёны і прозвішчы гэтых хуліганаў. Паведаміў у райаддзел міліцыі, і доўга шукаць гэтых юнакоў не прыйшлося. Хлопцы выхоўваюцца ў добранадзейных сем’ях, у школе, дзе вучацца, не вераць, што менавіта гэтыя рабяты такое вытварылі. Тым не менш, у адносінах да 14-гадовага маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па арт. «Хуліганства», бацькам абодвух прадстаіць кампенсаваць жыллёва-камунальнай гаспадарцы раёна нанесены ўрон, яны будуць пастаўлены на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх.

Хрысціна ТАМАШУК, старшы следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.