Падведзены вынікі раённай алімпіяды “Школа бяспекі – 2021”

У сценах ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы” сярод вучняў устаноў адукацыі адбыўся другі (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі – 2021”. Алімпіяда па асновам бяспекі жыццядзейнасці створана для таго, каб выявіць і падтрымаць найбольш адораных вучняў Івацэвіцкага раёна. У спаборніцтвах прымалі ўдзел больш за 70 эрудытаў, якія ўжо ў сваёй установе адукацыі прайшлі своеасаблівы “кастынг”.
Алімпіяда праходзіць сярод школьнікаў розных узроставых груп.
Кожны ўдзельнік алімпіяды павінен быў адказаць на 30 пытанняў-тэстаў. Варта адзначыць, што ў кожным пытанні правільным лічыўся не толькі адзін варыянт адказу.
Пасля падвядзення вынікаў уладальнікамі ўзнагарод у малодшай узроставай катэгорыі сталі Пешка Дзяніс, вучань ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Івацэвічы”, другой стала Дзячэк Ганна, вучаніца ДУА “Вулька-Аброўская сярэдняя школа”, а трэцяе месца заняў прадстаўнік ДУА “Зяленаборская сярэдняя школа” Валошчык Ягор.
Сярод навучэнцаў 5-7-ых класаў месцы размеркаваліся такім чынам: 1-е месца – Марчанка Іван (ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы”), 2-е месца – Аленіч Паліна, вучаніца ДУА “Волькаўская сярэдняя школа”, 3-е месца падзялілі Бялевіч Ілля (ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы”) і Ахмедава Вераніка (ДУА “Яглевіцкая сярэдняя школа”).
У старэйшай узроставай групе лепшым стаў Лагвіновіч Аляксей з ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы”. Другое месца ў вучняў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Івацэвічы” Ефімовіча Арцёма і ДУА “Квасевіцкая базавая школа” Кулінка Паўла. Трэці вынік паказаў вучань ДУА “ Вялікагацкая сярэдняя школа ” Абрамчук Аляксандр.
Вучні, якія занялі першыя і другія месцы будуць прадстаўляць Івацэвіцкі раён у трэцім (абласным) этапе алімпіяды рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі – 2021”, які адбудзецца 25 лютага ў горадзе Пінску. Жадаем поспехаў і новых перамог!