У Івацэвічах прайшоў мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

У аўторак, 23 лютага, у скверы па вул. Савецкай Івацэвічаў прайшоў мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На дадзенае мерапрыемства наведалася кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сілавых структур, працоўных калектываў…

Гучаць словы вядучай, якая падкрэслівае, што абарона Айчыны была і будзе свяшчэнным доўгам, а воіны, салдаты-вызваліцелі карыстаюцца вялікай павагай. Галоўная задача Узброеных Сіл – захаваць цэласнасць і незалежнасць дзяржавы, а сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны з чэсцю працягвае слаўныя традыцыі…

Аб’яўляецца хвіліна маўчання. Ускладаюцца кветкі да помніка воінам, якія загінулі ў баях падчас вызвалення Івацэвічаў ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. Ад кіраўніцтва раёна гэта зрабілі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Ф. Сарока і намеснік старшыні райвыканкама А. В. Раўчэня.

У гэты ж дзень у Івацэвіцкім ГДК прайшоў святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны «Мы віншуем вас, мужчыны!».