Жыхарку в. Коланск абакраў… кавалер

32-гадовая жыхарка в. Коланск выйшла на сайт знаёмстваў, дзе наладзіла кантакт з таксама 32-гадовым жыхаром в. Воля. Можна сказаць, пашанцавала, бо жывуць побач, у адным раёне.
Дамовіліся аб сустрэчы. Кавалер накіраваўся ў Коланск.
Але скончылася спатканне не вельмі добра. Гэты гора-кавалер, развітваючыся з сяброўкай, непрыкметна прыхапіў сумку, у якой знаходзіліся грошы і мабільны тэлефон. Ён ужо ўстаноўлены, узбуджана крымінальная справа.
Падобныя крадзяжы зафіксаваны ў Вульцы-Аброўскай, дзе ўкрадзены залаты пярсцёнак, і ў Быцені, дзе пацягнулі ў гаспадыні 1 598 рублёў.
Зафіксаваны таксама крадзеж з нежылога дома ў Борках. Праблема крадзяжоў з такіх дамоў стаіць па-ранейшаму востра ў нашым раёне.
Аляксандр КІКУН, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.