У Івацэвічах прайшла ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”

Школы раёна спаборнічалі за званне лепшых у ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца”

У раённай ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца” прынялі ўдзел самыя актыўныя, творчыя і энергічныя хлопчыкі і дзяўчынкі – вучні сярэдніх школ нашага раёна. Мерапрыемства адбылося 11 мая на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы” і было прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За права быць лепшымі ў гэтым годзе змагаліся 6 каманд старшакласнікаў.  Яны паказалі сябе ў творчым конкурсе і конкурсе “Агляд строю”, прадэманстравалі свае веды ў медыка-санітарнай падрыхтоўцы, пераадолелі ваенна-спартыўную эстафету, стралялі з вінтоўкі і на хуткаць сабіралі-разбіралі аўтамат. Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце “ІВ”.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.