У Івацэвіцкім раёне нецвярозыя мужчына і жанчына стаміліся ісці і прыселі выпіць пасярод дарогі

Featured Video Play Icon

На 143-м кіламетры аўтадарогі «Гродна-Ружаны-Івацэвічы» (непадалёку ад в. Скураты) супрацоўнікі ДАІ, што праводзілі адпрацоўку дадзенай часткі нашага раёна, ледзь самі не наехалі на мужчыну і жанчыну, якія… сядзелі на праезнай частцы аўтадарогі і распівалі спіртныя напоі!
Абое былі настолькі моцна п’янымі, што дзяржаўтаінспектарам спатрэбілася ледзь не паўгадзіны, каб даведацца, адкуль яны, у якую вёску накіроўваюцца. «Гарачую парачку» загрузілі ў аўтамабіль і завезлі ў вёску.
Складзены адміністрацыйныя пратаколы, ім яшчэ прыйдзецца заплаціць штраф за такія непрыгожыя паводзіны.
Здарэнне выклікае ўсмешку, але нам, супрацоўнікам ДАІ, не да смеху. На Брэстчыне пачасціліся выпадкі наездаў транспартнымі сродкамі на п’яных пешаходаў, якіх аўтадарога прыцягвае, як магніт. Нагадаю, што першае ДТЗ у 2021 годзе са смяротным зыходам у нашым раёне было зафіксавана ў Стайках. У тым выпадку зноў жа на праезнай частцы ляжаў пешаход, мясцовы жыхар. Нецвярозаму чалавеку, наадварот, трэба трымацца далей ад шумных аўтадарог і хуткаснага транспарту.
Васіль ЖУР,