Хочаце гандляваць кветкамі? Што важна ведаць

Прадаўцы іх павінны ведаць наступнае: каб прадаваць кветкі і прадукцыю кветкаводства, не трэба рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, прадстаўляць справаздачу… Але трэба зрабіць пісьмовае паведамленне ў падатковую інспекцыю з указаннем віду тавару, перыяду і месца ажыццяўлення продажу, а таксама заплаціць адзіны падатак. Разлік сумы правядуць у падатковай інспекцыі.
Фізічная асоба да пачатку ажыццяўлення сваёй дзейнасці абавязана заплаціць адзіны падатак па наступных стаўках пры ажыццяўленні дзейнасці: Брэст – 66 рублёў, Баранавічы, Пінск – 58, іншыя населеныя пункты вобласці – 57 рублёў за месяц.
Можна прадаваць як самастойна вырашчаныя кветкі, так і набытыя для рэалізацыі.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумарах тэлефонаў: 9-36-93, 9-39-41.

Аляксандр ГОРБАЧ.