
Галоўная хакейная каманда раёна «Рысі» стала пераможцам рэгулярнага першынства аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце» і ў бліжэйшую пятніцу, 12 сакавіка, правядзе першы матч серыі плэй-оф. Сапернік – ХК «Гарынь» (Столін).
Гульня пройдзе ў Лядовай арэне г. Івацэвічы. Пачатак – у 19.00.
Падтрымаем нашу каманду ў вырашальнай гульні!
Дзмітрый КУШНЕРЫК, капітан ХК «Рысі».