Вучаніцы СШ №1 г. Івацэвічы атрымалі пяць Дыпломаў на конкурсе вакалістаў

Так, нават матулі нашых юных зорачак, удзельніц II Рэспубліканскага конкурсу мастацтваў «Запаліць зорку», не верылі ў такі поспех сваіх дачок. Яшчэ ў студзені кіраўніцтва ДУА «СШ №1 г. Івацэвічы» даслала арганізатарам пяць запісаў творчых нумароў сваіх вучняў і настаўніка. І вось напярэдадні галоўнага жаночага свята прыйшла добрая навіна – усе пяцёра адзначаны Дыпломамі розных узроўняў!

Пяць песень былі прадстаўлены ў намінацыі «Эстрадны вакал», толькі ў розных узроставых групах. Дарэчы, гэта намінацыя была адной з самых шматлікіх, у адной узроставай групе было па 50-60 удзельнікаў і больш.
журы, у складзе якога былі заслужаныя артысты краіны і выкладчыкі ўніверсітэтаў, прымалі відэаролікі да 31 сту-
дзеня. Выступленні ўсіх удзельнікаў і зараз можна пабачыць на YouTubе-канале. То была першая спроба вучняў ДУА «СШ №1 г. Івацэвічы» паўдзельнічаць у падобным платным конкурсе такога ўзроўню. Таму пераможцаў і прызёраў вырашылі адзначыць ва ўрачыстай абстаноўцы. 1 сакавіка ў актавай зале школы з рук намеснікаў дырэктара па навучальнай рабоце Ларысы Сцяпанаўны СлІпянчук і Ірыны Сяргееўны Макарэвіч. На сцэну выходзілі: Лізавета Барысюк з 1 «А» класа (Дыплом III ступені), Дар’я Садкоўская з 5 «А» класа (Дыплом III ступені), Марыя Калагрыў з 10 «Б» (Дыплом Лаўрэата II ступені), Анастасія Лінчанка з 5 «А» класа адзначана Дыпломам удзельніка, Лаўрэатам I ступені ў гэтай жа намінацыі ва ўзроставай групе ад 25 гадоў стала і педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік школьных вакальных гурткоў Кацярына Уладзіміраўна Ганчарук.
Лаўрэатаў конкурсу дадаткова парадавалі сертыфікатамі на зніжку для ўдзелу ў наступным конкурсе, які стартуе напрыканцы сакавіка, добрая магчымасць паспрабаваць сябе яшчэ раз, ці не так?
– Мы з радасцю падтрымалі ініцыятыву маладога педагога дадатковай адукацыі, – адзначыла Ларыса Сцяпанаўна Сліпянчук. – Дзякуем і бацькам за падтрымку: аплата конкурсу, сцэнічныя касцюмы – усё гэта арганізавалі яны. А мы радыя, што нашы дзеці так удала спрабуюць сябе на рэспубліканскім узроўні, тым больш, некаторыя з іх робяць першыя крокі на вялікую сцэну.
І тут вернемся да таго, чаму так шчыра здзіўляліся некаторыя матулі. Так, пяцікласніца Анастасія Лінчанка і першакласніца Лізавета Барысюк спявалі толькі год, таму і пра конкурсы яшчэ ўчора нават і не думалі, а тут такі поспех. Самая юная
ўдзельніца Лізавета пакарыла журы прыгожай беларускамоўнай песняй «Беларусь – мой дом». Адзінае, аб чым шкадуюць дзяўчаты, што не ўдалося выступіць на вялікай сцэне, усе конкурсы зараз праходзяць дыстанцыйна. Затое ўдзельніцы ўпершыню ў жыцці спявалі на галоўнай сцэне раёна – у гарадскім Доме Культуры.
– Анлайн-фармат не такі просты, як здаецца, – заўважыла Кацярына Уладзіміраўна Ганчарук. – Ёсць патрабаванні да якасці відэа, яно павінна было быць цэльным, без мантажу, канечне, з «жывым» выкананнем. Нам хацелася добрага гучання, таму нас ветліва прыняў наш ГДК, дзякуем работнікам за дапамогу і ў афармленні сцэны. Вельмі ўпрыгожылі нумары і нашы дзяўчынкі-чарлідары, яна хутка паставілі танцы. У выніку нумары атрымаліся цэласнымі і яскравымі, гэта, лічу, стала добрым дадаткам да выключнага вакалу дзяўчынак. І ўсё атрымалася!
Дарэчы, група падтанцоўкі таксама атрымала Дыпломы і салодкія прызы ад дырэкцыі школы, гэта Яна Падайка і Дар’я Садкоўская з 5 «А», Лізавета Валінская, Марыя Крот, Валерыя Ланец і Анастасія Папечыц з 6 «А» класа, Кацярына Гваз-
дзёва з 7 «Г» і Лізавета Мішкова, Ксенія Дашэвіч з 10 «Б». Дзяўчынкі, спявачкі і танцоркі, абяцалі і надалей радаваць бацькоў і педагогаў творчымі дасягненнямі.
Настрой цяпер у іх баявы! Віншуем дзяўчынак!

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара.