Юныя мастакі Брэсцкай вобласці малююць на пленэры ў Івацэвічах

Сёння ў Івацэвічах праходзіць апошні этап IV адкрытага рэгіянальнага конкурсу дзіцячага малюнку “Спадчына-2019”. Больш за 100 вучняў мастацкіх, агульнаадукацыйных, нядзельных школ і мастацкіх каледжаў прыехалі ў Івацэвічы, каб вызначыць лепшых мастакоў. Пасля афіцыйнага адкрыцця конкурса, які прайшоў у гарадскім Доме культуры, дзе ўдзельнікам паказалі прадстаўленне па матывах казкі “Аліса ў краіне цудаў”, яны адправіліся на пленэр і на працягу некалькіх гадзін будуць ствараць свае конкурсныя работы. Лепшых вызначыць кампетэнтнае журы.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.