“Рысі” стартавалі з перамогі ў серыі плэй-оф

У Лядовай арэне г. Івацэвічы прайшла першая гульня серыі плэй-оф Аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце”. Галоўная каманда раёна “Рысі” прымала ХК “Гарынь” са Століна. Гульня праходзіла ў вострай барацьбе, у ходзе якой нашай камандзе ўдалося вырваць перамогу з мінімальным лікам – 2:1.

Шайбы ў складзе нашай каманды забілі Леанід Квашэвіч, Сяргей Паўловіч. ХК “Рысі” павялі ў ліку ў серыі да двух перамог. Наступную гульню нашу каманда правядзе ў бліжэйшыя выхадныя на выедзе – на пляцоўцы “Гарыні”.

Аляксандр ГОРБАЧ.