Два ўгоны аўтамабіляў адбыліся ў Івацэвіцкім раёне

У Івацэвіцкі РАУС звярнуўся дырэктар прыватнага прадпрыемства з Івацэвічаў, які паведаміў наступнае: непадалёку ад Аброва работнікі яго прадпрыемства праводзілі нарыхтоўку лесу. У некалькіх сотнях метраў стаяў аўтамабіль ГАЗ 23033, які невядомы мужчына ўгнаў, але не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет.
Як высветлілася, угон на сумленні нідзе не працуючага мужчыны, ураджэнца Гомельшчыны, які вядзе бадзяжны лад жыцця і які «сваім ходам» рухаецца ад аднаго населенага пункта Целяханшчыны да другога. Жыве тым, што ўкрадзе. А гэтае злачынства яму здзейсніць было надзвычай лёгка: ключы ад ГАЗ 23033 знаходзіліся… у замку запальвання.
Зламыснік затрыманы, арыштаваны.
Штосьці падобнае адбылося ў Магіліцах, дзе знаёмыя мужчыны распівалі спіртныя напоі, а пасля нідзе не працуючы С.,
адзін з членаў кампаніі, скарыстаўся, што
ўдзельнік застолля, 47-гадовы гаспадар «Аўдзі», пакінуў у двары свайго дома не закрыты легкавік з ключамі ў салоне. Большай палёгкі злодзею не знайсці: ён завёў машыну, але далёка з’ехаць яму не ўдалося, тым больш, што моцна пашкодзіў «Аўдзі», урэзаўшыся ў вугал дома. С. даехаў да Чамялоў, там заглух (скончылася паліва), узяў банкаўскую картку гаспадара легкавіка (яна знаходзілася ў салоне) і ў магазіне Чамялоў набыў некалькі бу-тэлек гарэлкі…
С. затрыманы, узбуджана крымінальная справа. Гэты нідзе не працуючы мужчына павінен будзе кампенсаваць страты гаспадару машыны. Дарэчы, ён прызнаўся, што год назад украў еўракуб на падворку дома, які ў Магіліцах купілі жыхары Мінска.
Зноў-такі, злачынства стала магчымым таму, што гаспадар легкавіка трымаў у салоне і ключы ад машыны, і нават банкаўскую плацежную картку.

Аляксандр КІКУН, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.