«Івацэвіцкая вясна»: нараджэнне традыцыі

Футбольны турнір «Івацэвіцкая вясна» сярод дарослых стаў своеасаблівым трэндам, кіраўніцтва СДЮШАР г. Івацэвічы прыняло рашэнне не спыняцца на гэтым і арганізавала турнір пад вышэйзгаданай назвай і сярод дзяцей 2009-2010 г. н. Удзел, акрамя гаспадароў, бралі каманды са Слоніма, Бярозы (два калектывы), Лунінца, Баранавічаў, Брэста, Іванава.
У першы дзень нашы рабяты выступілі дастойна, а па выніках трох гульняў у групе гарантавалі сабе фінал, у які таксама выйшлі юныя бярозаўчане. На жаль, у фінальнай гульні больш шанцавала рабятам з Бярозы. Нашы – на другім месцы, на трэцім – Баранавічы.
Падчас віншавання і ўзнагароджання дырэктар «СДЮШАР г. Івацэвічы» Сяргей Васілевіч пажадаў дзецям няўхільнага развіцця на спартыўнай ніве. Індывідуальна ўзнагароджаны як лепшы футбаліст Андрэй Стружко з Івацэвічаў; ігракі нашай каманды (капітан – Кірыл Кавалеўскі) атрымалі медалі і кубак за другое месца.

 

 

 

Аляксандр ГОРБАЧ.