“Рысі” занялі трэцяе месца ў першынстве аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце”

Галоўная хакейная каманда раёна “Рысі” правяла апошнюю гульню першынства аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце», у ходзе якой атрымалі перамогу над ХК «Крэпасць» – 3:2 (шайбы закінулі Гайдук (двойчы) і Баўфалік). Наша каманда заняла трэцяе месца ў ходзе серыі плэй-оф, стала першай па выніках «рэгуляркі». Не самыя горшыя паказчыкі, і каб не пройгрыш «Гарыні» ў паўфінале – камандзе, з якой традыцыйна не складваецца нашы гульні, то можна было б лічыць, што сезон прайшоў выдатна.

Ёсць нямала і індывідуальных перамог. Так, наш Аляксей Фядосік прызнаны лепшым варатаром лігі. Удалым аказалася першынства для Сяргея Гарчакова, які стаў лепшым бамбардзірам і лепшым асістэнтам. Лепшы асістэнт серыі плэй-оф – наш нападаючы Сяргей Паўловіч, лепшы абаронца – Эдуард Гайдук.

Так, сезон быў запамінальным, прынёс шмат станоўчых эмоцый, хаця, канешне, пандэмія ковід-19 прынесла і расчараванні, і праблемы. Будзем спадзявацца, што за летні перыяд каранавірус адступіць, і новы сезон каманда пачне ў поўным складзе і з балельшчыкамі на трыбунах.

Дзмітрый КУШНЕРЫК, капітан ХК «Рысі».