ААТ «Квасевічы» – на рэспубліканскай Дошцы Гонару

30 красавіка ў Мінску адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва сярод калектываў розных кірункаў дзейнасці, якія занесены на рэспубліканскую Дошку Гонару.

Адметна, што сярод лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў краіны па выніках работы за 2020 год ёсць прадстаўнік з нашага раёна – ААТ «Квасевічы». Гэтая гаспадарка з’яўляецца адным з лідараў у раёне.

«Быць флагманам краіны ганарова і гэта патрабуе працаваць планамерна, дадаючы штогод да дасягнутага рэзультату», – казаў кіраўнік гаспадаркі Віктар Алексяюк, вярнуўшыся з цырымоніі ўзнагароджвання.

Вядома, такая высокая ацэнка работы – гэта вынік старанняў усяго калектыву, дзе кожны работнік на сваім месцы. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Валянціна Бобрык