У Івацэвічах толькі 45 уласнікаў дамашніх жывёл плацяць за ўтрыманне сваіх любімцаў

45 асабістых рахункаў заведзена ўласнікамі дамашніх жывёл у Івацэвічах; гэтыя ўласнікі штомесяц праводзяць аплату за ўтрыманне – 1 руб. 45 кап. і 2 руб. 90 кап. (у залежнасці ад памераў сабакі ці ката). Плаціць павінны грамадзяне, якія пражываюць ў шматкватэрных дамах. 

Нагадаем, што, згодна з нормамі Пастановы Савета Міністраў Беларусі №834 ад 4 чэрвеня 2001 года, з мэтай упарадкавання ўтрымання дамашніх жывёл неабходна выконваць наступныя патрабаванні:

1. Уласнікі дамашніх жывёл могуць утрымліваць не больш за дзве жывёліны ў займаемай адной сям’ёй асобнай кватэры шматкватэрнага жылога дома. У кватэры, дзе пражывае некалькі наймальнікаў, – не больш за адну на сям’ю наймальніка.

2. Уласнікі дамашніх жывёл абавязаны ў трохдзённы тэрмін праводзіць рэгістрацыю дамашняга гадаванца, дастаўляць сабак і катоў у ветэрынарныя ўстановы для абследавання і прышчэпак супраць шаленства.

3. Дазваляецца выводзіць у выпадку неабходнасці сабак з кватэр у месцы агульнага карыстання на кароткім павадку і ў намордніку, за выключэннем шчанюкоў ва ўзросце да 3-х месяцаў і дэкаратыўных сабак ростам да 25 сантыметраў у грыўцы – іх можна выводзіць на павадку без намордніка.

4. Забараняецца прыводзіць сабак і катоў у магазіны, на прадпрыемствы грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, у школы і дзіцячыя дашкольныя ўстановы, грамадскія памяшканні і г. д.

5. Непаўналетнім грамадзянам забараняецца выгульваць сабак патэнцыйна небяспечных парод.

Нагадаем, у бягучым годзе пяць грамадзян раёна былі прыцягнуты да адказнасці за тое, што іх дамашні гадаванец не быў прывязаны, бегаў па вуліцы, кідаўся на людзей… Каб не трапіць у лік аштрафаваных, выконвайце вышэйзгаданыя патрабаванні.

Яўген МІХНЮК,
начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Івацэвіцкага РАУС.