У СШ №1 прайшоў «круглы стол», прысвечаны дзяржаўнай сімволіцы

Падчас мерапрыемства пад назвай «У сімвалах дзяржавы – гісторыя майго народа» старшакласнікі гарадскіх школ райцэнтра, Ліцэя Івацэвіцкага раёна і ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці змаглі падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй дзяржаўнай сімволікі, асаблівасцямі культуры і светапогляду беларускага народа, крымінальнай адказнасцю за здзек над дзяржаўнымі сімваламі.

Сярод выступоўцаў былі дырэктар СШ №1, гісторык Аляксандр Вакуліч, старшы супрацоўнік краязнаўчага музея г.Івацэвічы Аляксандр Калесніковіч, памочнік пракурора Жанна Кухацкаволец, старшыня Маладзёжнага парламента пры Івацэвіцкім раённым Савеце дэпутатаў Ганна Ільяшэвіч.

Напрыканцы адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які сёлета супадае з Днём Перамогі.

Валянціна Бобрык