Аўтобус да могілак у Панках пойдзе 11 мая, на Радаўніцу

Аўтапарк №14 г. Івацэвічы арганізаваў гэты маршрут, аўтобус накіруецца ў рэйс у 10.00 ад вакзала. Адзін з прыпынкаў – вул. Шчорса (каля царквы), пасля чаго аўтобус ідзе да панкоўскіх могілак. Адтуль ён накіроўваецца назад у Івацэвічы ў 14.30.

Кошт білета – 75 капеек. Скарыстайцеся гэтым маршрутам!
Таксама звяртаем ўвагу, што на ўсе чатыры выхадныя дні – 8, 9, 10, 11 мая – арганізаваны маршрут Івацэвічы-Дачны пасёлак (за Любішчыцамі). Адпраўленне з Івацэвічаў у 8.45 і ў 19.10. Аўтобус рухаецца праз Любішчыцы, пасля паварочвае на Саневічы, зноў паварочвае на фермы «Сежны» і выязджае на «старую» аўтадарогу. Неабходнасць падобных змяненняў у руху прадыктавана тым, што вядзецца рамонт моста цераз Грыўду. Па гэтай прычыне праезд падаражэў на некалькі капеек.

Інга МАРМАЛЮК, інжынер аддзела арганізацыі перавозак аўтамабільнага парка №14 г. Івацэвічы.