“Полымя міру” – праз Марачоўшчыну. Фотарэпартаж

Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў рухаецца па краіне з 12 мая. Сёння, 17 мая, у другой палове дня, эстафета агню “Полымя міру” прыбывае ў наш раён і будзе рухацца па маршруце Івацэвічы – Косаўскі палаца-паркавы ансамбль.

Першым факеланосцам, якому даверана несці “Полымя міру” ў Брэсце, стала Юлія Несцярэнка, алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 метраў. А ўсяго ў эстафеце прымуць удзел 450 чалавек, агонь пабывае ў 55 населеных пунктах, у кожнай вобласці краіны – на працягу шасці дзён. Сёння на сустрэчу з удзельнікамі эстафеты, да якой рыхтаваўся загадзя наш раён, адпраўляюцца і карэспандэнты раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”.

Хочацца забегчы наперад і адкрыць завесу сакрэту: факеланосцаў ІІ Еўрапейскіх гульняў чакае сюрпрыз – тэатралізаванае прадстаўленне “Нарадзіўся я ліцвінам” каля ўвахода ў музей імя Тадэвуша Касцюшкі і касцюміраваная дзея “Першае каханне Тадэвуша Касцюшкі” перад уваходам ў палац Пуслоўскіх.

Не прапусціце, гэта вельмі эфектна, прыгожа і незабыўна.

Як гэта было – глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

 

 Валянціна БОБРЫК.