Гэта наш Дзень Перамогі!

9 мая ў Івацэвічах, у скверы па вул. Савецкай , прайшоў мітынг-рэквіем «Дарогай памяці»  і акцыя «Беларусь помніць». Да помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны былі ўскладзены кветкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, жыхароў г. Івацэвічы.

Свята Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Сёлета свята галоўных дзяржаўных сімвалаў супала з Днём Перамогі.

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Дзень Перамогі», а таксама выстаўка ваеннай тэхнікі, уніформы і зброі.

Да Дня Перамогі ў в. Вялікая Гаць завяршылі рэканструкцыю помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У Вялікай Гаці і Святой Волі прайшлі мітынгі. 

Святочны канцэрт аматарскіх калектываў Івацэвіцкага гарадскога Дома культуры «Захоўваць у сэрцы агонь Перамогі».

З песнямі, падарункамі і цёплымі словамі падзякі за Перамогу ішлі артысты, прадстаўнікі ўлады, ваенных, сілавых структур у Дзень Перамогі у дамы і кватэры ветэранаў.
Фота Валянціны Бобрык, Валерыя Міскевіча, Валерыя Гапеева, Таццяны Дылюк.