Пяцёра жанчын з Івацэвіцкага раёна ўзнагароджаны ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №179 ад 6 мая 2021 года аб узнагароджанні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловага і фінансавага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, аховы здароўя, культуры, СМІ, Узброеных Сіл і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных і жыхаркі Івацэвіцкага раёна:

Горбач Вольга Аляксееўна – выхавальнік дзяржаўнай установы адукацыі «Целяханскі дзіцячы сад №3» Івацэвіцкага раёна;

Зінкевіч Яніна  Іванаўна – прадавец Целяханскага філіяла Івацэвіцкага раённага спажывецкага таварыства;

Кавалёва Таццяна Мікалаеўна – прадавец філіяла «Лотас» Івацэвіцкага раённага спажывецкага таварыства;

Калдушка Лілія Мікалаеўна – слесар механазборачных работ Івацэвіцкага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Экран»;

Кулікова Кацярына Анатольеўна – страхавы агент прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Івацэвіцкім раёне.

Усяго ордэна Маці ўдастоена 53 жыхаркі Брэсцкай вобласці.