У Івацэвіцкім ГДК прайшоў беларускамоўны спектакль. На сцэну выйшлі юныя акцёры.

Упершыню за апошнія 20 гадоў на сцэне Дома культуры прайшоў беларускамоўны дзіцячы спектакль. Будучыя першакласнікі, выпускнікі  Цэнтра эстэтычнага выхавання «Развівайка» Івацэвіцкага ГДК, рыхтаваліся да прэм’еры некалькі месяцаў. П’еса-казка «Кветкі пад ліўнем» беларускага аўтара Ігара Сідарука вучыць дзяцей важнаму – бачыць і берагчы прыгожае. У зале было шмат гледачоў – бацькоў і родных юных акцёраў, ацанілі старанні сяброў і першакурснікі Цэнтра. Дзяцей у той дзень яшчэ чакаў салодкі стол і гульнявая праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі Івацэвіцкага ГДК.