У Івацэвічах згуляе “БАТЭ”

Каля 200 білетаў ужо прададзена на матч 1/16 Кубка Беларусі па футболе паміж камандамі «Баранавічы»–«БАТЭ».

Гульня пройдзе 22 чэрвеня на «Кляноўка-арэне» (пачатак у 18.30).

Паколькі стадыён у Баранавічах знаходзіцца на рэканструкцыі, то кіраўніцтва калектыву з суседняга горада звярнулася ў «СДЮШАР г. Івацэвічы» з просьбай арэндаваць нашу арэну. Ім адказалі згодай.

Навіна аб тым, што ў Івацэвічы прыедзе адзін з топавых футбольных калектываў разнеслася імгненна, білеты купляюцца актыўна, хутчэй за ўсё «Кляноўка-арэну» чакае аншлаг. Дарэчы, у складзе «БАТЭ» хутчэй за ўсё на поле выйдзе выхавальнік івацэвіцкага футбола Ілья Васілевіч.