11 супрацоўнікаў ДАІ ўважліва сочаць за парадкам на аўтадарогах Івацэвіцкага раёна

3 ліпеня адзначаецца Дзень работнікаў Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Беларусі. Васіль Жур, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС, расказвае пра тое, з якімі паказчыкамі і планамі на будучае сустракаюць прафесійнае свята супрацоўнікі аддзялення.
– На першы погляд, нас нямнога, і хтосьці, мабыць, думае, што сітуацыя на аўтадарогах бескантроль-
ная. Паверце, гэта не так! У нас няма аўтадарог «не ахопленых» увагай ДАІ, інспектара ДПС можна сустрэць у самым нечаканым месцы. Адсюль пахо-
джанне той цытаты, якую чуем
вельмі часта ад парушальнікаў: «Не чакаў, што магу вас сустрэць тут». Так гавораць парушальнікі хуткаснага рэжыму, гора-майстры няўдалага манеўравання, сумна вядомыя «бяспраўнікі» і, канешне, нецвярозыя вадзіцелі, якія самаўпэўнена лічаць, што ноччу ДАІ спіць… Асноўная наша ўвага – парушэнням, што прама ўплываюць на бяспеку на дарогах, асабліва – веласіпедыстам і пешаходам, бо яны самая ўразлівая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху, якія ў выпадку нават самага нязначнага сутыкнення могуць пацярпець моцна.
– Васіль Аляксеевіч, прыборы фотафіксацыі, відэарадары і іншыя тэхнічныя сродкі могуць прывесці да таго, што супрацоўнік ДАІ будзе незапатрабаваны, прафесія знікне?
– Канешне, гэта не так. Ніхто так добра не дысцыплінуе ўдзельнікаў дарожнага руху, як супрацоўнік ДАІ. На такім участку вадзіцелі адразу становяцца ветлівымі, яны хутка прыводзяць у парадак дакументы, прапускаюць пешахода… Дадайце вялікі аб’ём прафілактычнай работы, што мы выконваем. Яна прыносіць плён, на дарогах гінуць у разы менш людзей, чым 15-20 гадоў таму. І вельмі радуе, што нашымі лепшымі памочнікамі становяцца нераўнадушныя грамадзяне, якія паведамляюць аб фактах парушэння ПДР, аб тым, што за руль сядае нецвярозы вадзіцель. Гэта – наша агульная перамога, бо сведчыць: грамадзяне сталі іншыя. Хаця, з другога боку, не атрымліваеш поўнага заспакаення, бо нецвярозых ва-
дзіцеляў затрымліваем больш, чым летась, хаця штрафы выраслі значна.
Высокі прафесіяналізм у сваёй рабоце дэманструюць нашы інспектары Вадзім Мялік, Віктар Серы, Сяргей Трафімчык, Уладзімір Хаміцэвіч.
Высокі аўтарытэт івацэвіцкай Дзяржаўтаінспекцыі нарадзіўся не на пустым месцы: у нас заўсёды працавалі талковыя, дасведчаныя і, скажу так, каларытныя супрацоўнікі. Ветэранаў службы, пенсіянераў АДАІ Івацэвіцкага РАУС, дзеючых супрацоўнікаў віншую з прафесійным святам! Няхай жыццё кожнага суправаджаюць толькі пазітыўныя эмоцыі!

Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.
Фота з архіву АДАІ.