Алена Грэчная з в. Козікі прыняла ўдзел у рэспубліканскім балі выпускнікоў

Ураджэнка вёскі Козікі, выпускніца Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Грэчная прыняла ўдзел у рэспубліканскім балі выпускнікоў. Магчымасць патрапіць туды была толькі ў тых, хто за гады вучобы яскрава праявіў сябе, паказаў выдатныя вынікі.

 Алена Грэчная ў гэтым годзе скончыла біятэхналагічны факультэт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, была старшынёй студэнцкага савета біятэхналагічнага факультэта, старшынёй каардынацыйнага савета ўніверсітэта, з’яўляецца старшынёй Маладзёжнага парламента г. Пінска. Удзельнічала ва Усебеларускім народным сходзе ў якасці дэлегата. Таксама дзяўчына з’яўляецца аўтарам некалькіх навуковых прац ў галіне біятэхналогій.  Алена займаецца і творчасцю – спявае, неаднаразова станавілася лаўрэатам творчых конкурсаў.

Адкрываў баль выпускнікоў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Ён павіншаваў моладзь з заканчэннем важнай старонкі ў жыцці і пажадаў надалей дасягаць поспехаў з такімі ж палаючамі вачамі і справядлівым стаўленнем да справы і людзей.

– Для мяне вялікі гонар – удзельнічаць у такім маштабным мерапрыемстве. Двойчы я была на навагоднім балі, а цяпер патрапіла і на баль выпускнікоў. Шмат цёплых слоў гучала ў адрас моладзі ў гэты дзень. Спадзяюся, што мы апраўдаем надзеі нашага грамадства і разам будзем будаваць нашу Беларусь, – адзначыла Алена Грэчная.