За шэсць месяцаў бягучага года супрацоўнікі АДАІ Івацэвіцкага РАУС затрымалі 59 нецвярозых вадзіцеляў

Паведамлялі не раз: з 1 сакавіка вадзіцелі, якія дазволілі сабе сесці за руль у стане алкагольнага ап’янення, сталі плаціць больш буйныя сумы штрафаў. У некаторых выпадках – у два разы больш. Але і гэта мала палохае пэўную катэгорыю ўдзельнікаў дарожнага руху.
Так, за шэсць месяцаў бягучага года супрацоўнікі АДАІ Івацэвіцкага РАУС затрымалі 59 нецвярозых вадзіцеляў. І гэта больш чым летась, калі затрымалі 51 гора-вадзіцеля. Некаторыя выпадкі проста абуральныя: спынілі раніцай аўтамабіль, за рулём – вадзіцель са Столінскага раёна з 1,3 праміле алкаголя ў крыві. І ён ужо праехаў 170 кіламетраў, і збіраўся ехаць яшчэ далей! Цяпер яго чакае штраф каля 6 000 рублёў.
Вось яшчэ адзін важны момант, які не ўсе ўсведамляюць. Вадзіцелем механічнага транспартнага сродку ў роўнай ступені з’яўляецца і вадзіцель цяжкагрузавога аўтапоезда, і матаблока, і веласіпеда з падвесным рухавіком. Кожны з іх у аднолькавай ступені будзе пакараны, калі ўпраўляе вышэйзгаданым транспартным сродкам п’яным. Адгаворкі накшталт: «Гэта ж толькі матаблок!» або «Гэта ж ўсяго веласіпед з рухавіком», – не прымаюц-
ца. Тым болей, у нашым раёне ўжо фіксаваліся ДТЗ з удзелам матаблока (у Косаве), калі былі пакалечаны людзі.
Выйсце адно: паважаць Правілы дарожнага руху і садзіцца за руль цвярозым. Не спадзявацца, што ДАІ або «спіць», або недзе далёка. Прыкра, што ў шэрагу суседніх раёнаў – Баранавіцкі, Пружанскі, Бярозаўскі – лічба па нецвярозых вадзіцелях зніжаецца, толькі ў Івацэвіцкім ніяк «не нап’юцца».
Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.