У Марачоўшчыне прайшла выстаўка паляўнічых сабак

У нядзелю, 19 мая, ва ўрочышчы Марачоўшчына было надзвычай ажыўлена. І калі ў выхадныя дні тут заўсёды шмат турыстаў, то сёння сабраліся аматары палявання са сваімі чацвераногімі сябрамі. Марачоўшчына стала месцам правядзення 42 абласной выстаўкі паляўнічых сабак, на якую з’ехалася больш сотні ўдзельнікаў з усіх раёнаў Брэсцкай вобласці. На чатырох абсталяваных рынгах ацэньваліся лайкі, гончыя, лягавыя і норныя пароды сабак. Прафесійныя эксперты-кінолагі ацэньвалі біяметрычныя параметры канкурсантаў, іх выгляд, паводзіны, рэакцыю і г.д. Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце “ІВ”.

 

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.