Пачалася ўборка азімага ячменю

У ДП э/б «Майск» убіраюць азімы ячмень. Гэта адзіная гаспадарка ў раёне, дзе была пасеяна гэта культура.

На 8 ліпеня было ўбрана 35 гектараў са 130, якія займае азімы ячмень. Уборку пачалі не з лепшых палёў, ураджайнасць складае пакуль 40 цэнтнераў з гектара.
Пяць гаспадарак – ААТ «Целяханы-агра», «Святая Воля», «Мічурынск», «Перамога» і ДП э/б «Майск» – убралі азімую свірэпіцу – яна займала агулам 17 гектараў. Намалочана 19,6 тоны.
Хутка распачнецца жніво. Уся тэхніка гатова да старту ўборачнай, сфарміраваны экіпажы. Віды на ўраджай неблагія, галоўнае, каб не падвяло надвор’е.
Першай культурай на чарзе – азімы рапс. Пад гэту культуру ў раёне было адведзена 2724 гектары. Найбольшыя плошчы рапс займае ў ААТ «Мілейкі» – 350 га, у СВУ «Даманава» – 318 га, у ДП э/б «Майск» – 300 га, у ААТ «Перамога» – 280 га.

Тэкст і фота Валерыя МІСКЕВІЧА.