Ручнікі Целяханскай і Аброўскай стараны – на «Александрыі»

Вось і мінула рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў». Удзел у ім прымалі і прадстаўнікі з нашага раёна.
У адкрыцці свята Купалля майстры народнай творчасці Берасцейшчыны прадстаўлялі ручнікі – кожны сваю мясцовасць. Целяханскую старану на свяце прадстаўлялі работы Людмілы Арцюшэнка з г.п. Целяханы, Аброўскую – ручнікі народнага майстра Рэспублікі Беларусь Ніны Тысевіч з Аброва.
Своеасаблівай мовай сімвалаў і тонкім эстэтычным густам валодаюць нашы жанчыны. Гэтую мову яны засвойвалі з дзяцінства, пераносячы знакі жыцця, неба і зямлі, дастатку і шчасця на палатно. «Нашы майстрыхі ўмеюць ствараць хараство сваімі працавітымі рукамі», – казала метадыст Алена Цітова, якая дзякавала ім за талент і жадала моцнага здароўя.
У гала-канцэрце прыняў удзел саліст Падстарынскага СДК Кірыл Кучынскі.

Падрыхтавала Валянціна БОБРЫК.