…І забяспечыць свабодны доступ

Стварэнне даступнага асяродка для інвалідаў і фізічна аслабленых людзей – адзін з асноўных кірункаў сацыяльнай палітыкі нашай краіны, дзе важнае значэнне надаецца забеспячэнню бесперашкоднага доступу такіх людзей да сацыяльных аб’ектаў, паслуг. Дзяржаўная праграма «Сацыяльная абарона» (распрацавана на 2021-2025 гады) пашырае магчымасці маламабільных людзей. Сёння ўжо ніхто не вядзе гутарку толькі пра пандусы; у гэтым кірунку робіцца вельмі многае, у тым ліку – для канкрэтнага чалавека.

Так, у 2020 годзе ў нашых Івацэвічах за сродкі дзяржавы праведзены работы па добраўпарадкаванні дарожна-вулічнай сеткі на вул. Чарткова, Механізатараў – з улікам перасоўвання маламабільных людзей. Пакладзены тратуар да будынка БелТІЗ; безбар’ерны асяродак створаны для дзвюх сямей з інвалідамі, якія пражываюць на вул. М. Танка, на што затрачана больш за 20 000 рублёў. Для інвалідаў створаны камфорныя аўтамабільныя пляцоўкі; канкрэтная работа праводзіцца ў навучальных установах. Некаторыя прадпрымальнікі таксама адгукнуліся на падобныя ініцыятывы: у магазіне «Хост» ёсць пад’ёмнік для інвалідаў-калясачнікаў, набываюцца спецы-
яльныя прыстасаванні для камфортнага руху такіх людзей па лесвіцах гандлёвых прадпрыемстваў.
У 2021 годзе безбар’ерным стаў рух да ЦКРНіР у райцэнтры, праводзяцца работы для безбар’ернага перасоўвання на перакрыжаванні вул. Леніна і Чарткова. Робіцца максімальна магчымае, каб кожны інвалід мог адчуваць сябе паўнавартасным членам грамадства.

Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).