Першыя экіпажы-тысячнікі ў ААТ “Квасевічы”

На полі ААТ “Квасевічы” ўшаноўваліся першыя ў раёне тысячнікі на жніве — адразу два экіпажы!

Экіпажы ў складзе Вячаслава Усенкі і Мікалая Канявегі, а таксама Аляксандра Голуба і Сяргея Куксы першымі дасягнулі гэтай пачэснай адзнакі — намалацілі 1000 тон зерня.

Павіншаваць іх, уручыць узнагароды і падарункі прыехалі старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Паўшко, намеснік старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Алексяюк і iншыя.

Віталі песнямі герояў жніва ўдзельніцы творчай самадзейнасці Квасевіцкага СДК.

Дарэчы, ААТ “Квасевічы” ў ліку першых гаспадарак у раёне завяршыла ўборку зерня.