Два гады абмежавання волі і кампенсацыя маральнай шкоды за знявагу міліцыянера

У судзе Івацэвіцкага раёна сёння прайшло закрытае судовае пасяджэнне і разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні нідзе не працуючай, раней не судзімай 33-гадовай В. К., жыхаркі Івацэвічаў, па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Знявага прадстаўніка ўлады ці яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». В. К. абвінавачвалася ў публічным зневажанні супрацоўніка міліцыі ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Згодна з нормамі арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, В. К. прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Суд таксама прыняў рашэнне спагнаць з абвінавачанай В. К. на карысць супрацоўніка міліцыі ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды 2 000 рублёў, гэтую суму яна павінна пагасіць на працягу месяца.

Прысуд можа быць абскарджаны на працягу 10 сутак.