Важны матч супраць пінчан

Сёння, 7 жніўня, на «Кляноўка-арэне» пройдзе матч 12-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі.
Галоўная каманда нашага раёна ФК «Івацэвічы-СДЮШАР» прыме аднаго з асноўных канкурэнтаў у барацьбе за перамогу ў дывізіёне «Усход» – з ФК «Стэнлес» (Пінск). Абодва калектывы лідзіруюць, маюць па 28 ачкоў. У гэтай гульні важна не прайграць, бо каманда «Лунінец» мае толькі на адно ачко менш.
Пачатак у 12.00. Кошт білетаў – 2 рублі (для дарослых), 50 капеек (дзеці да 16 гадоў).