Як падзяліць бацькоўскі дом і не стаць ворагамі?

Гэтая гісторыя адбылася ў адной буйной вёсцы на Быценшчыне. Тут пражываў дзядуля вельмі шаноўнага ўзросту, адзін у сваім доме. У гэтым жа населеным пункце жыве яго сын Міхаіл з сям’ёй (тут і далей імёны па этычных прычынах змененыя), а у Мінску дзве дачкі – Таццяна і Юлія.

Усе трое дзяцей у сталым узросце, маюць шаноўныя пасады, дочкі з вышэйшай адукацыяй.
Паважаныя людзі, скажам так.
Але вось дзядуля памірае. Трэба адзначыць, што перад смерцю ён вызначаўся не зусім адэкватнымі паводзінамі (непазбежная ў такім узросце дэменцыя, хвароба Альцгеймера пакінулі свой адбітак на паводзінах старога чалавека).
Такім чынам, прыйшоў час прыняць спадчыну, але тут сына Міхаіла і дачку Юлію чакала ўзрушэнне: аказваецца бацька перад смерцю аформіў дамову дарэння дома на дачку Таццяну.
Міхаіл і Юлія проста аслупянелі: як бацька мог усё гэта, так сказаць, правярнуць, калі ў апошні час вылучаўся рэзкім пагаршэннем разу-
мовых здольнасцей, з цяжкасцю арыентаваўся ў часе і прасторы? З другога боку, як магла Таццяна перад смерцю бацькі, прыехаўшы ў родны дом у водпуск, праехаць міма родных брата і сястры і правесці афармленне? «Выхапіла» сабе бацькоўскі дом! Але ж для гэтага трэба было весці старога чалавека ў натарыяльную кантору, ажыццяўляць розныя дзеянні…
Чаму не паведаміла родным людзям?
Карацей, падзея выклікала выбух абурэння ў брата і сястры – і без судовых разбіральніцтваў па-дзяліць бацькоўскі дом, атрымліваецца, немагчыма. Брат асаблівую ўвагу звяртае на тое, што на момант напісання дамовы дарэння іх баць-
ка не мог цалкам разумець сэнс сваіх дзеянняў, бо на той момант ужо назіралася ў яго пагаршэнне памяці, іншых разумовых здольнасцей… Міхаіл звяртаецца ў суд з заявай аб прызнанні несапраў-
днай дамовы дарэння. Прайшло некалькі судовых пасяджэнняў, пасля якіх родныя людзі ўсё ж такі знайшлі агульную мову, пайшлі на міравую.
Цяпер дом на адну трэць належыць кожнаму з дзяцей памерлага дзядулі.
Будзем спадзявацца, што гэтыя родныя люді не сапсавалі адносіны назаўсёды, бо яны застаюцца роднымі, гэта значыць, ім Богам, лёсам і бацькамі наканавана падтрымліваць адносіны – адзін з другім, з пляменнікамі і ўнукамі… Бу-дзем верыць, што родны дом, дзе яны нарадзіліся, дзе раслі, не стане зыходнай кропкай для канчатковага разрыву адносін.
Як стаў дом на дзве сям’і ў Івацэвічах прычынай для судовых разбіральніцтваў паміж братам і сястрой. Сумна, але брату ўжо пайшоў восьмы дзясятак, сястры – дзявяты, але тая палова дома, у якой ужо
больш за 30 гадоў пражывае брат, аформлены менавіта на яе. І яна патрабуе ад малодшага брата пакінуць памяшканне, хаця таму, па сут-
насці, няма куды падзецца. У гэтай справе шмат калізій і іншых падрабязнасцей, на якіх спыняцца не буду, бо яна яшчэ не разгледжана, але нерваў і здароўя яна ўсім фігурантам будзе каштаваць вельмі нямала.
Ці пра гэта думаў іх даўно памерлы бацька, калі будаваў дом для дзяцей? Ці хацеў, каб сын і дачка сталі ворагамі? Рытарычныя пытанні, на якія, тым не меней, кожны з нас павінен знайсці канкрэтны адказ перш, чым ісці вайною на брата ці сястру. Згадай-
це цытату Цыцэрона: «Кепскі мір лепшы за добрую вайну» – і зрабіце правільныя вывады.

Аляксандр КІРЫЛОВІЧ, ьсуддзя суда Івацэвіцкага раёна.