Віншаванні прымаў трэці экіпаж тысячнікаў з ААТ “Святая Воля”

Да 11 жніўня толькі два экіпажы камбайнераў з нашага раёна змаглі пераадолець рубеж у 1 000 тон зерневых. Абое – з ААТ “Квасевічы”. На фінішы ўборачнай кампаніі да гэтай пачэснай пары далучыўся і экіпаж са “Святой Волі” – Іван Русакевіч і Андрэй Калтуневіч, якія на камбайне “КЗС 1218” таксама намалацілі 1 000 тон. Адбылося гэта, як жніво выйшла на фінішную прамую.

Павіншаваць экіпаж тысячнікаў са “Святой Волі” ў гаспадарку прыбылі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Раман Жук, кіраўніцтва райкама прафсаюзаў работнікаў АПК і непасрэдна сельгаспрапрыемства. Кветкі, узнагароды, грашовыя падарункі і нават песні гучалі ў гэты дзень для гэтага цудоўнага экіпажа, які, дарэчы, працуе ў такім складзе толькі першы год.

Падрабязнасці ў наступным нумары “ІВ”.