«Вялікая размова з Прэзідэнтам»

У Палацы Незалежнасці 9 жніўня адбылася «Вялікая размова з Прэзідэнтам». Сустрэча Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці доўжылася рэкордныя 8 гадзін.

Удзельнікамі вялікай размовы сталі каля 300 чалавек, прамую трансляцыю вялі каля 20 медыярэсурсаў Беларусі, Расіі, Украіны, у тым ліку на англійскай мове. Традыцыйна пытанні, якія прагучалі падчас сустрэчы, тычыліся ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, прычым, размова ішла не толькі пра палітыку, але і пра развіццё адукацыі, удасканаленне сістэмы аховы здароўя, эканамічныя працэсы. Улічваючы сімвалічнасць мерапрыемства (яно прайшло ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў), шмат пытанняў было пра падзеі 2020 года. Асобна абмяркоўваліся адносіны з Захадам, процідзеянне санкцыям і сітуацыя на граніцах з Еўрапейскім Саюзам.

У пачатку дыялогу Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што сёння Беларусь апынулася ў фокусе ўвагі ўсяго свету, але не па сваёй волі. «Мы пражылі няпросты год», – адзначыў Прэзідэнт. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, многае з таго, што адбывалася апошнім часам у Беларусі, было ў большай ступені свядома скажона, нават перавернута з ног на галаву. Таму сёння патрэбна гэта размова – у прамым эфіры, адкрытая, вочы ў вочы і без купюр.

Выпрабаванне на нацыянальнае адзінства
Па меркаванні Кіраўніка дзяржавы, «мы прайшлі сур’ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства, і ў нас ёсць усё для таго, каб гэты перыяд у сваёй навейшай гісторыі прайсці дастойна; ёсць народ думаючы, адукаваны, адданы інтарэсам суверэннай Беларусі». Беларускі лідар адзначыў, што цяперашні 2021 год і быў аб’яўлены Годам народнага адзінства таму, што беларусы змаглі захаваць краіну ў барацьбе за свой выбар гістарычнага шляху і сваіх перспектыў дзякуючы кансалідацыі грамадства ў жаданні і імкненні забяспечыць мір на роднай зямлі.
Адзінства беларусаў, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прадэманстравала і паспяховая работа Усебеларускага народнага сходу – на форуме была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Завяршыўся першы этап работы Канстытуцыйнай камісіі. У яе адрас паступіла велізарная колькасць прапаноў па ўдасканаленні Асноўнага закона. «Заўважу, на пераменах настойвалі многія. І тады ўсе ўспрынялі змяненні ў Канстытуцыі як першы, самы галоўны і асноўны крок да гэтых перамен», — звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.

Дэмакратыю замяніў лічбавы дыктат
«У сучасным свеце так званую дэмакратыю ўжо даўно замяніў лічбавы дыктат. І кіруюць у гэтым свеце адкрытыя мана, хайп, хейт, булінг, тролінг, боты і іншыя камунікатыўныя навацыі, – сказаў Прэзідэнт. – Сёння яны ствараюць негатыўны эмацыянальны фон у грамадстве, інфармацыйны шум. Самае сумнае, што гэты штучны віртуальны свет уплывае на прыняцце рэальных фундаментальных палітычных рашэнняў на міжнароднай арэне».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што заўсёды заклікаў людзей, якія фарміруюць грамадскую думку, да захавання прафесійнай этыкі.

Адны рыхтаваліся да сумленных выбараў, другія – да перавароту
«Улічваючы, што на календары 9 жніўня, нагадаю: мы тады правялі падрыхтоўку да выбараў і самі выбары ва ўмовах татальнай галоснасці і дэмакратызацыі палітычнага жыцця. Розніца была толькі ў тым, што адны рыхтаваліся да справядлівых і сумленных выбараў, а іншыя, якія заклікалі «дзяўбці ўладу», да перавароту», – заявіў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ён сапраўды не ўдзяляў увагі правядзенню агітацыйнай перадвыбарнай кампаніі, таму што не гэта было ў прыярытэце ў той час – трэба было займацца пытаннямі лячэння людзей ад каранавіруса, выратавання жыццяў.
«Аснова таго, што адбываецца ў першым паўгоддзі ў эканоміцы, была закла-дзена тады, калі мы не спынілі эканоміку, не загналі людзей у чатыры сцяны, калі мы выпрацавалі дакладны падыход да лячэння людзей – амбулаторны, клінічны і санаторны этапы. А гэта немалыя грошы. Але людзі даражэй», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Мы не звар’яцелі і не ўвялі каменданцкую гадзіну. Адзіная краіна і адзіны Прэзідэнт, ён жа дыктатар, запрасіў прадстаўнікоў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, адкрыў дзверы ўсіх устаноў аховы здароўя», – пазней падкрэсліў беларускі лідар.
У 2020 годзе шырока абмяркоўвалася магчымасць перанесці правядзенне прэзідэнцкіх выбараў. «Трэба было аднесці выбары некуды. Але калі і былі падставы (а яны былі), то гэта было б не зусім прыстойна і незаконна», – звярнуў увагу Прэзідэнт.

З 28 саюзных праграм засталося ўзгадніць адну
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, так званыя інтэграцыйныя карты былі перафармаціраваны ў саюзныя праграмы. Усяго іх 28. І засталося нявырашаным адно пытанне.
Ён нагадаў, што адзіная эканамічная прастора, якую выбудоўваюць Беларусь і Расія, прадугледжвае роўныя ўмовы для ўсіх суб’ектаў гаспадарання, прадпрыем-стваў і людзей. «Мы згодныя на рыначныя ўмовы, але ўмовы павінны быць роўныя. Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што мы пераадолеем усялякія бар’еры і выраўняем гэтыя ўмовы», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Гаворачы аб інтэграцыі, мы павінны добра разумець: любая інтэграцыя магчыма, але без страты дзяржаўнасці і суверэнітэту. Ні адны краіны не маюць такога ўзаемадзеяння, як Беларусь і Расія, таму дзяржавы без вялікіх намаганняў змогуць сумесна пераадолець любыя санкцыі, што ўводзяцца супраць іх.

46 тыс. чалавек – на піку пратэстаў
«Іх на піку было (а ёсць методыка падліку) 46 тыс. 700 – у Мінску. Сабралі з усёй краіны. Ну а карцінку зрабіць не праблема. І выглядае ўражальна», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Адкрыта адказаў ён на пытанне аб сваім стаўленні да пратэстуючых: «Як я іх успрымаю? Гэта частка беларускага народа. Адказ на гэта пытанне абсалютна адназначнае. Кожнага чалавека – маленькага, вялікага, сярэдняга, элітнага – я павінен успрымаць як свайго (…) Але ёсць тыя, якія ўчынялі і планавалі тэракты супраць насельніцтва, супраць дзяцей. І я буду размаўляць з імі на іх мове, абараняючы не столькі сябе і сваіх дзяцей, колькі вашых дзяцей», – сказаў ён.

Беларусь як мірная пляцоўка
Беларусь практычна ўвесь час знахо-дзілася пад уплывам тых ці іншых санкцый. Адзіны перыяд без іх – калі па прапанове лідараў Расіі і Германіі Уладзіміра Пуціна і Ангелы Меркель Мінск быў выбраны ў якасці месца правядзення перагавораў у «нармандскім фармаце» па ўрэгуляванні крызісу на паўднёвым усходзе Украіны.«Вось тады ўзнікла нейкае акно магчымасцей, мы сталі не якім-небудзь пасрэднікам, а сталі пляцоўкай для гэтых мірных перагавораў. Тут, у Мінску, была спынена буйнамаштабная вайна на Данбасе», – адзначыў беларускі лідар.

Нас палохаюць новымі санкцыямі…
«Ім, хто не думае галавой, перш чым уводзіць супраць нас нейкія меры, у тым ліку санкцыйныя, трэба проста думаць (…). Нас палохаюць новымі санкцыямі. Вы не думайце, што вось гэты шум, у тым ліку інфашум, гэта ўсё ў адносінах Беларусі з ЗША, Беларусі з Еўрасаюзам, Польшчай і гэтак далей. Ды не, гэта шум там, наверсе. Але ёсць узроўні, на якіх мы вядзём з імі дыялог, перагаворы, і ніколі ён не спыняўся», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. І дадаў, што «мы і цяпер прадаўжаем працаваць, але я іх папярэдзіў: калі яны пяройдуць ужо вельмі моцна чырвоную рысу, мы з імі наогул і на гэту тэму размаўляць не будзем. Да чаго гэта можа прывесці? Прыклад – нелегальная міграцыя».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мы нікога не шантажыруем. «Мы нікому не пагражаем. Проста вы нас ставіце ў тыя ўмовы, што мы вымушаны рэагаваць, і мы рэагуем», – канстатаваў ён. Не трэба брацца за санкцыйныя тапары і вілы. Тым больш яны могуць мець адваротны эфект. Прэзідэнт дадаў: «Як бы ні было складана і цяжка, мы перажылі гэты год. Ён быў ня-просты. Мы вытрымаем і іншыя гады».

Адказ на пагрозы Літвы
Прэзідэнт Беларусі адказаў на пагрозы Літвы спыніць транзіт калійных угнаенняў. «Пачалі круціць-вярцець. Стрэлілі сабе ў нагу. А цяпер хочуць закрыць нам порты для таго, каб грузіць хімічныя калійныя ўгнаенні», – сказаў Прэзідэнт. І заявіў, што ў такім выпадку Беларусь перанакіруе патокі ў іншыя порты – на тэрыторыі Расіі.
Выказаўся Аляксандр Лукашэнка аб сітуацыі з мігрантамі на граніцы з Літвой. «Яны спецыяльна на граніцы праводзяць гэтыя акцыі. Яны выпрабоўваюць маё цярпенне і штурхаюць мяне на дзеянні ў адказ. Мы пакуль цярпім. Вы ж бачылі, як яны машыну паставілі, пагранічныя мігалкі ўключылі і гоняць сюды людзей», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Яшчэ раз паўтараю: давайце сядзем, возьмем галаву ў рукі і падумаем, як выходзіць з гэтага становішча». Беларусь гатова весці дыялог з Літвой, але без усякіх папярэдніх умоў.

Украінскім уладам: нашы народы – родныя людзі
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што заўсёды падтрымліваў Украіну і ўкраін-скія ўлады і нават разумее, чаму яны, каб дагадзіць Захаду, робяць недружалюбныя крокі ў адносінах да Беларусі. «Добра, пабег за Захадам (Прэзідэнт Украіны Ула-дзімір Зяленскі), плюнуў на ўсё, але навошта ты баевікоў рыхтуеш на тэрыторыі Украіны і зброю закідваеш да нас сюды? Зброя ж ідзе ў асноўным з Украіны. Цяпер мы, вядома, закрылі намёртва гэту граніцу. Навошта вы гэта робіце, бо народы – гэта ж суседзі, гэта ж родныя людзі?» – падкрэсліў Прэзідэнт.
Пазней ён зазначыў, што беларуска-ўкраінскія «палітычныя адносіны на вельмі нізкім узроўні, і чырвоная рыса пярой-дзена тады, калі Еўрасаюз яшчэ не спыніў авіязносіны з намі, а Украіна гэта зрабіла. За што?»
«Менш за ўсё, каго вы павінны баяцца – гэта беларусаў. Мы ніколі не зробім гадасць у адносінах да Украіны, калі вы першымі не ступіце са зброяй на нашу зямлю, – падкрэсліў беларускі лідар. – Мы гатовы з вамі размаўляць, мы гатовы з вамі дамаўляцца (…). Ніякіх мы санкцый у адносінах да вас уводзіць не збіраемся». Таксама ёсць намер спрасціць працэдуру атрымання грама-дзянства і пасведчання на права жыхарства для ўкраінцаў у Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выказаўся і за выбудоўванне нармальных адносін з Польшчай. Паводле яго слоў, ёсць прыклады, калі прадстаўнікі Польшчы выбудоўваюць паспяховы бізнес у Беларусі і гатовы прадаўжаць сваю справу, укладваць інвестыцыі. Абмяркоўваюцца пытанні гуманітарнага характару. Аднак шлях да дыялогу праз выстаўленне папярэдніх умоў немагчымы, упэўнены Прэзідэнт.

Аб святкаванні Дня народнага адзінства
Прэзідэнт адзначыў, што пры заснаванні гэтага свята вагаўся, ці рабіць яго выхадным. У выніку было прынята рашэнне пакінуць яго рабочым днём. «Я, як чалавек з вытворчасці, які прывык працаваць без выхадных, напэўна, паскнарнічаў», – прызнаўся Кіраўнік дзяржавы.
У той жа час Аляксандр Лукашэнка заў-важыў, што пакуль будзе так, але гэта пытанне застаецца адкрытым. «Свята будзе. Гэта сапраўды свята. Калі б гэтага дня не было, не было б нашай краіны», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Рэферэндум па Канстытуцыі
«Нам утойваць няма чаго, мы павінны правесці рэферэндум адкрыта, сумленна, згодна з Канстытуцыяй», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Канчатковы праект новай Канстытуцыі будзе папярэдне апублікаваны, каб грамадзяне змаглі азнаёміцца ​​з прапанаванымі змяненнямі. «Можа, нам давядзецца нешта папраўляць яшчэ пасля таго, як яна будзе вынесена на ўсенароднае абмеркаванне да рэферэндуму. Выправім. Усё зробім дэмакратычна, каб камар носа не падтачыў», – заявіў беларускі лідар.

Пра ЗША, беззаконне, рэпрэсіі
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў час прэзідэнцкіх выбараў у ЗША грама-дзяне галасавалі па пошце, бюлетэні выкідваліся ў сметніцу, былі і іншыя шматлікія парушэнні. У той жа час Прэзідэнт заўважыў: калі б у Беларусі галасавалі па пошце, краіну парвалі б на кусочкі.
«Вам – можна. Вы чыніце беззаконне ва ўсіх месцах свету і мне гаворыце пра нейкія рэпрэсіі. З майго боку не было ніякіх рэпрэсій. Я прыняў правілы гульні тых бандытаў, якія пад кіраўніцтвам амерыканскіх спецслужбаў рушылі да нас у суверэнную і незалежную дзяржаву. Я Прэзідэнт і па Канстытуцыі абавязаны абараніць гэту дзяржаву. Што я і зрабіў, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Якія ж тут рэпрэсіі? Я каго-небудзь застрэліў, каго-небудзь забіў?»
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што праціўнікі беларускай дзяржавы цяпер спрабуюць падвесці яго да міжнароднага трыбунала. Але ўчапіцца няма за што.
Адказваючы на пытанне пра інцыдэнт з самалётам Ryanair, Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для міжнароднага расследавання. «Чаго ж вы не прыехалі расследаваць? Факты на стол, рукі на стол – прыязджайце, дакажыце, што
Лукашэнка пасадзіў гэты самалёт. А вы не едзеце расследаваць…» – заўважыў Кіраўнік дзяржавы.

Інтэрв’ю CNN быць, але пры адной умове
«Я не выключаю гэтага. Пры адной умове: калі вы дасце ўсё, што я скажу, не выразаючы, не дабаўляючы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама прапанаваў журналістам CNN, якія нядаўна выпусцілі фэйкавы сюжэт аб існаванні пад Мінскам лагера для палітзняволеных, пабываць у гэтым раёне і паглядзець, што там знаходзіцца на самай справе. А размяшчаецца там звычайная воінская часць, з якой амерыканскія журналісты чамусьці зрабілі месца пазбаўлення волі.

Хто будзе наступным Прэзідэнтам?
«Каго беларускі народ выбера, той і будзе Прэзідэнтам, гэта сапраўды так. Якую пазіцыю пры гэтым буду займаць я, я не вызначыўся», – сказаў беларускі лідар. «Не трэба гадаць, калі пойдзе Лукашэнка і гэтак далей. Вельмі хутка», – заявіў ён. І дадаў, што ў Беларусі чалавек 15-20, якія могуць вырасці ў прэзідэнты.
Выказаўся Прэзідэнт і аб меркаваннях, што ён можа ўзначаліць УНС. Сапраўды, ён сам гаварыў пра ідэю надаць УНС канстытуцыйны статус. «Я гэта адкрыта, сумленна сказаў. Хоць разумеў, што мяне адразу ж падвяжуць пад гэты Усебеларускі народны сход. Але калі ў такім рэчышчы разважаць, дык маліцеся богу, каб я пага-дзіўся яшчэ быць старшынёй Усебеларускага народнага сходу», – сказаў ён.
УНС – прэзідыум там будзе або старшыня – не павінен мець перавагу над урадам і Прэзідэнтам. Асобныя кадравыя функцыі, відавочна, давядзецца перадаць на ўзровень сходу. «Але перадаваць будзем толькі ў інтарэсах беларускай дзяржавы, у гэтым я кроўна зацікаўлены. Каб, пайшоўшы як першы Прэзідэнт, гэта дзяржава не рухнула», – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Катаванні на вул. Акрэсціна ў Мінску – фэйк
«Адказваю пра катаванні на Акрэсціна. Гэта фэйк. Гэта няпраўда. Слухайце, а навошта іх катаваць? Там жа следства не вялі. А калі там нехта і быў з сінякамі, дык яны атрымалі іх на вуліцы, калі рынуліся на ўнутраныя войскі і АМАП», – заявіў Кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу адзін з журналістаў у зале заявіў, што ён ведае людзей, якія былі збіты на Акрэсціна. Выслухаўшы яго, Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў факт, што такое адбывалася, аднак адзначыў, што атрымалі толькі тыя, хто парушаў закон. «Акрэсціна не санаторый. Кропка», – падкрэсліў Прэзідэнт. А пасля дадаў: «Толькі вы на Захадзе не перажывайце наконт гэтага, таму што вам глыбока напляваць, каго тут збілі. Вам патрэбны чарговы хайп, чарговая хваля, каб «Лукашэнку даставіць у Гаагу». Але вы дрэнны інструмент для гэтага выбралі, не крыўдуйце».

Беларусі ўдалося не дапусціць пачатку новай сусветнай вайны
«Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні дарог. Калі б мы ў час пратэстаў праявілі слабіну, нас спаласавалі б. У выніку пачалася б новая сусветная вайна. Я разумеў, што на другім баку штыкі точаць, таму падняў армію, вывеў «Паланэз». Адна мая каманда – і мы нанеслі б удар, але яны не перайшлі рысу. Калі б адбылося інакш, Расія ніколі не адступіла б і не страціла Беларусь. Пачалася б заваруха, а гэта ядзерная дзяржава. Вось чаго мы тады пазбеглі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён выказаўся пра магчымасць размяшчэння ў Беларусі расійскіх войскаў: «Калі будзе патрэбна, тут не проста будзе база. Тут усе Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі будуць размешчаны. Пры якіх умовах – у выпадку небяспекі развязвання новай сусветнай вайны». Таксама Беларусь вядзе дыялог з Расіяй аб пастаўцы комплексаў ЗРС С-400.

Вырашыць праблемы ў адукацыі
«Не вырашым праблемы ў адукацыі – не вырашым ні адной праблемы ў грамадстве. Гэта наша самае важнае пытанне, – сказаў Прэзідэнт. – І чакаць мы не бу-дзем. З 1 верасня прымем усе рашэнні па навядзенні парадку ва ўстановах адукацыі, выпрацуем адпаведныя стандарты і падыходы, каб, навучаючыся там, вучні разумелі, што гэта дзяржава бясплатна дае ім сілы і ўкладвае ў іх веды – падмурак іх будучага жыцця», – адзначыў ён. І ў ВНУ не будзем больш гадаваць праціўнікаў нашай дзяржавы, падкрэсліў Прэзідэнт, хоць маладыя людзі абавязкова павінны мець свой пункт гледжання.
Радасці і расчараванні 2020-га
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што яго больш за ўсё здзівіла, расчаравала і абрадавала ў 2020-м: «Абрадавала тое, што ў іх нічога не атрымалася. Усюды былі не скажу – здраднікі, але ачумелыя, звар’яцелыя. Думаю, іх засталіся адзінкі (…). Мяне больш за ўсё радуе, што людзі нарэшце разабраліся (…). І, ведаеце, многія гавораць: добра, што так адбылося. Гэта была добрая рэвізія нашага грамад-
ства. Мы ўбачылі, што адбываецца на самай справе і хто чаго варты». Разважаючы аб расчараваннях за мінулы год, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Маглі б дзяржаўныя структуры і органы быць больш актыўнымі і больш самастойнымі, не чакаць указанняў. Таму што давялося кожны дзень ся-дзець, як і сілавікам, і кіраваць пэўнымі момантамі. Гэта людзі павінны рабіць на аўтамаце».

Па матэрыялах БелТА
і газеты «Звязда».