Што ў кішэні нецвярозага?

Зарэгістраваны два выпадкі крадзяжоў грошай, якія адбыліся ў Івацэвічах і праходзілі па адной і той жа схеме.
Нецвярозыя людзі: мужчына ў скверы па вул. Камсамольскай (так званая «Юрмала») і жанчына ў скверы каля «Еўраопта» ­– знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, задрамалі на лаўцы; абое аказаліся лёгкадаступнай ахвярай для зладзеяў.
Як вынік, у мужчыны ўкрадзена барсетка, у якой знаходзіліся 370 рублёў і іншыя патрэбныя рэчы, а ў жанчыны – 120 рублёў. У апошнім выпадку злодзей устаноўлены і супраць яго ўзбуджана крымінальная справа, а вось крадзеж у скверы па Камсамольскай пакуль не раскрыты. Просім грамадзян цвёрда ўсведамляць: ваш нецвярозы стан «цікавіць» нячыстага на руку чалавека, які бачыць у вас лёгкую ахвяру.

Сяргей ЮНКЕВІЧ, першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС.