Будуецца тратуар на вуліцы Свярдлова.

Яна стала важнай транспартнай артэрыяй г. Івацэвічы і павінна быць бяспечнай.

Яшчэ 10-15 гадоў назад вуліца Свярдлова райцэнтра, што ідзе ад УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» у бок Лядовай арэны, была непрыкметнай другараднай вуліцай, якую «не бачылі» аўтамабілісты і пешаходы. Але Івацэвічы сталі разрастацца больш у паўночным кірунку, з’явіліся тры мікрараёны, шырока вядзецца будаўніцтва квартала шматпавярховай забудовы «Кляноўка»… Свярдлова «апранулася» ў асфальт і ператварылася ў важную транспартную артэрыю паміж гэтымі мікрараёнамі і УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» – адным з самых запатрабаваных аб’ектаў райцэнтра.

Так, рух транспарту стаў і надта інтэнсіўным. Дастаткова зазірнуць на Свярдлова ў перыяд з сямі да васьмі гадзін раніцы – на вуліцы Леніна не такі ажыўлены рух! Нядзіўна: у ЦРБ працуюць сотні медработнікаў, а колькі сюды накіроўваецца пацыентаў? На гэтую акалічнасць звярнуў увагу ў гутар-
цы з аўтарам публікацыі Андрэй Рэгес, намеснік старшыні райвыканкама, які падкрэсліў: вуліца актыўна выкарыстоўваецца пешаходамі і веласіпедыстамі, мы даўжнікі гэтай катэгорыі ўдзель-
нікаў дарожнага руху і павінны зрабіць усё, каб яны адчувалі сябе бяспечна. Сіламі Івацэвіцкай ПМК-18, якім аказваюць дапамогу і работнікі Івацэвіцкай ДРСУ-178, у гэтыя дні будуецца тратуар для пешаходаў і веласіпедыстаў. Паколькі Свярдлова – не самая шырокая вуліца, то кіраўніцтва раёна садзейнічала і адсоўванню платоў некалькіх прыватных дамоў, каб не вельмі цесна і больш бяспечна адчувалі сябе ўдзельнікі дарожнага руху.
Ці з разуменнем паставіліся да гэтага людзі, якія тут пражываюць?
– З разуменнем! Пагадзіліся, што платы трэба адсунуць, тым больш, што гаспадарам дамоў у шэрагу сумежных пытанняў пайшлі насустрач, – расказвае прараб Івацэвіцкай ПМК-18 Аляксандр Куратнік. – Так, тут будзе праведзена абустройства ліўневай каналізацыі (на даўжыні 135 метраў), бо многія жыхары пакутавалі па той прычыне, што пасля дажджоў іх участкі аказваліся моцна затопленымі. Праезная частка для аўтамабіляў не
вельмі шырокая – 6-7 метраў, тратуар зойме 1,5 метра (на даўжыні 750 метраў). Будзе створана ўсё магчымае для бяспекі ўсіх катэгорый удзельнікаў дарожнага руху.
Як плануецца, да 1 кастрычніка аб’ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю.


Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.