З 1 верасня праезд у гарадскіх аўтобусах для школьнікаў – бясплатны

Кіраўніцтва філіяла «Аўтапарк №14 г. Івацэвічы» нагадвае, што з 1 верасня ўзнаўляецца льгота для школьнікаў на праезд у гарадскім транспарце па Брэсцкай вобласці і будзе дзейнічаць на працягу навучальнага года і першага месяца наступных летніх канікулаў, уключна па 30 чэрвеня 2022 года.
Адзінае, каб карыстацца льготай, школьнікі павінны мець пры сабе адпаведную даведку са школы. Паклапаціцеся загадзя, каб навучальны год пачаўся камфортна як для дзяцей, так і для работнікаў аўтапарка.

Падрыхтавала Валянціна БОБРЫК.