Нашы чарніцы ўжо ідуць на экспарт

Чарніцы – важкая пазіцыя экспарту райспажыўтаварыства і філіяла «Каапнарыхтпрам» у прыватнасці. Нягледзячы на тое, што на рынку «дзікаросаў» назіраецца жорсткая канкурэнцыя, і гэтыя дары прыроды прымалі ледзь не на выхадзе з лесу, кааператары не страцілі свае пазіцыі і нарыхтавалі гэтай карыснай ягады больш за 90 тон – на ўзроўні мінулага года.
– Дзве партыі чарніц мы ўжо накіравалі на экспарт – у Расійскую Федэрацыю. Астатняя замарожана і чакае свайго часу, таксама плануем яе экспарціраваць, – гаворыць Марына Сарока, в. а. дырэктара філіяла «Каапнарыхтпрам». – Год аказаўся не вельмі простым, чарніцы ўрадзілі не паўсюдна, але высокая цана – да 8 рублёў за кілаграм – усё ж такі «гнала» людзей у лес. Таму нашы нарыхтоўшчыкі не сядзелі без работы, сярод іх адзначу Л. Д. Хоміч з Вялікай Гаці і В. С. Мяліка з Рэчак… Як яны расказваюць, некаторыя сем’і прыносілі лесу ягад на 200 рублёў – цудоўныя заробкі ў роднай вёсцы!

Аляксандр ГОРБАЧ.