Падпальшчык устаноўлены

У ноч з 26 на 27 жніўня загарэліся рулоны з кармавой саломы, якія напярэдадні правядзення раённых «Дажынак» у Косаве былі складзены ў прыгожую кампазіцыю.
Агнём знішчаны 44 рулоны, якія належалі ААТ «Косава». У справу ўключыліся супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС.
Работа міліцыі аказалася плённай: устаноўлены падпальшчык, ім аказаўся К., жыхар Косава 1985 г. н., які працуе ў адным з прадпрыемстваў нашага раёна і які прызнаўся ў здзяйсненні злачынства. Ён затрыманы. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа, вядзецца следства.

Сяргей ЮНКЕВІЧ, першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС.